Цитата:
Сообщение от Zaja
...
У кого есть это Суйслепское или Малиновка? Черенок бы... или саженец (так еще проще).
|
У маёй мамы расьце "сапраўднае" Суйслепскае. Але як прасунуць жывец праз мяжу... Гэта складана, не той выпадак.
Мне таксама падабаецца гатунак. У адрозьненьне ад Белага наліву/Папіраўкі, які ў дзяцінстве елі, а цяпер - ну ніяк, не той узровень смаку...
Але мушу адзначыць пэўныя недалікі (стары ж гатунак):
- нехуткаплоднае;
- не вельмі ўраджайнае (каб не сказаць слаба-).
З-за малога тэрміна захоўваньня (бо летні) ня трэба мець вялікае дрэва, нават на 106 - зашмат, лепей на карліку ці часткай дрэва на сярэднерослай падшчэпе.