Re: Яблоня(сорта и агротехника)
Па летніх яблыках - дэгустацыя + асабісты досьвед менавіта па таму гатунку/дрэву. Ведаю выключэньне з правіла - звышраньняя Елена: хутка зьбіраць амаль усе, як толькі зваліліся першыя хоць 10. Потым іх у прахалоду. Як у лядоўні ніколі месца не хапае - то і ў склеп добра. Будуць вашымі 2 тыдні, а смак рабіцца толькі лепш. А ператрымаць на дрэве - будзе салодкая вата, як і робяць усе на ўсходзе, потым кажуць, што не вельмі спадабалася.
Што тычыцца зімовых яблыкаў - то тут складаней. Калі не маеце досьведу па гатунку, то ёсьць ёдны тэст (гугл дапаможа) - прынамсі, калі й будзе памылка па тэрмінах, то невялікая.
|